На паўднёвым захадзе Мінскай вобласці ўраджай прыбраны на 77 %

7 августа 2019

Па намалоце Капыльскі раён у тройцы лепшых – збожжавы  каравай ужо важыць 101 тысячу тон. У сярэднім, з гектара тут атрымліваюць 37 цэнтнераў. Сёлета агракарту перагледзелі: скарацілі пасевы яравых, а плошчы з кукурузай павялічылі, каб папоўніць запасы кармоў.

Гаспадаркі, дзе ўборку завяршылі, накіроўваюць экіпажы на падмогу суседскім палям. Затым пачнецца трэці ўкос траў. Пакуль жа  сянаж пакуюць у палімерную плёнку.