На поўдні Мінскай вобласці завяршаюць сеў ранніх яравых

2 апреля 2020
Сёлета тэхніка выйшла ў палі на некалькі тыдняў раней, чым летась. Паспрыяла цёплая і сухая зіма. Працаваць зараз прыходзіцца максімальна хутка, пакуль глеба не страціла вільгаць. У гаспадарцы "Краснадворцы", што пад Слуцкам, да канца тыдня плануюць завяршыць сеў ячменю. Потым пяройдуць да кукурузы. Гэта асноўная культура на сельгаспрадпрыемстве. 

Каб паскорыць працу і зрабіць яе максімальна прадуктыўнай, аграрыі выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогіі. Укараняюць элементы дакладнага земляробства. Напрыклад, трактары абсталёўваюць GPS-сістэмамі, якія складваюць найбольш правільны маршрут па полі. Пасля ў гаспадарках пачнуць высаджваць цукровыя буракі і бульбу.