На поўдні Беларусі ў палі выйшла тэхніка

4 марта 2017

Аграрыі распачалі вяснова-палявыя працы. Практычна ва ўсіх раёнах Брэсцкай вобласці ідзе падкорм шматгадовай травы, уносяцца ўгнаенні. Тэхніка адрамантаваная, прадпрыемствы забяспечаныя палівам і насеннем.

Мікалай Вярэніч, намеснік дырэктара ААТ "Гарадзец-Агра":

"Плануем літаральна праз два дні пачаць пасяўную на вышэйшых месцах. У нас гаспадарка вялікая, але на вышэйшых месцах у нас ужо цалкам унесеныя мінеральныя ўгнаенні, вядзецца перадпасяўная апрацоўка глебы".

Віталь Кулак, намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама:

"Насеннем мы забяспечаныя. Угнаенні для правядзення пачатку палявых прац у нас маюцца, закупленыя ў патрабаваных аб'ёмах. Таму ў найбліжэйшыя дні, я думаю, пойдзем на падкорм азімых азотнымі ўгнаеннямі і пачнем сяўбу яравых культур".

Сёлета ў рэгіёне плануюць засеяць 135 тысяч гектараў раннімі збожжавымі культурамі. Традыцыйна першым пачнуць сеяць авёс.