На выставе "Экспо-2020" у Дубаі Беларусь зробіць акцэнт на высокатэхналагічнай прадукцыі

21 марта 2018

На сусветнай выставе "Экспо-2020" у Дубаі наша краіна зробіць акцэнт на высокатэхналагічнай прадукцыі, тым самым паказаўшы сябе і як IT-дзяржава.

Плошча беларускага павільёна складзе звыш тысячы квадратных метраў, а ў вышыню зможа падняцца на сем паверхаў. Нашымі суседзямі будуць такія гранды сусветнай выставачнай індустрыі, як Аўстрыя, Швейцарыя, Германія, Манака, Іспанія.

Прыняць удзел у распрацоўцы канцэпцыі выставы зможа любы ахвотнік праз форму зваротнай сувязі на сайце Export.by. Выстава "Экспо-2020" пройдзе ў Дубаі з кастрычніка па красавік 2021 года. Свой удзел у ёй пацвердзілі ўжо каля 180 краін.