На ўсходзе краіны з'явіўся першы экіпаж-трохтысячнік

10 августа 2018

Жніво адзначана яшчэ дзвюма падзеямі. Прыбрана звыш паловы плошчаў, і сёння на ўсходзе краіны з'явіўся першы экіпаж-трохтысячнік. Віншаванні Аляксей Макосаў і Мікалай Мінчанка з "Агракамбіната "Зара" з самай раніцы прымалі ад прадстаўнікоў прафсаюзнага камітэта, кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства і раёна.

Ужо сёння да вечара аграрыі краіны плануюць намалаціць чатыры з паловай мільёны тон збожжа.