На VI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі падпісаныя кантракты больш чым на 120 мільёнаў долараў

17 июля 2019
На VI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу ўжо сёння падпісаныя кантракты больш чым на 120  мільёнаў долараў.

У чытальнай зале Таўрычаскага палаца прайшло пасяджэнне дзелавых саветаў дзвюх краін. За круглым сталом сабраліся  эканамісты, кіраўнікі прадпрыемстваў, бізнесмены і дэпутаты. Сярод набалелых пытанняў:  раўнапраўны доступ суб'ектаў  да рынкаў і дзяржзакупак дзвюх краін,  тэхнічнае рэгуляванне і  выхад з сумеснымі праектамі на рынкі трэціх краін. У прыватнасці, гэта датычыцца   беларускай машынабудаўнічай прадукцыі, дзе шмат расійскіх камплектуючых.  Пасля заканчэння  дзелавога савета  падпісана каля дзясяткаў камерцыйных пагадненняў.  Размова ідзе наконт паставак у Расію шырокага асартыменту прадукцыі беларускай нафтахіміі. Таксама вырашана пытанне аб фінансавай падтрымцы экспарту сумеснай расійска-беларускай прадукцыі ў трэція краіны. 

Кульмінацыяй форуму стане пленарнае пасяджэнне з удзелам прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.  Яно адбудзецца заўтра ў Таўрычаскім палацы і будзе прысвечана міжрэгіянальным сувязям.