На Старобінскім радовішчы пачалі бурэнне свідравін

24 мая 2017

Важная падзея для калійнага рынку: гэта яшчэ адзін прыбытковы прыродны рэсурс краіны. На пляцоўцы Старобінскага радовішча прыступілі да самай працаёмкай фазы будаўніцтва горна-ўбагачальнага камбіната - другога ў Беларусі. Трэба будзе бурыць 82 свідравіны глыбінёй 156 метраў. Яны ўтвораць замкнёную сістэму, дзе на працягу 8-мі месяцаў будзе цыркуляваць хладагент. Замарозка да мінус 35-ці градусаў абароніць будучую шахту ад пранікнення падземных вод. Такую тэхналогію прымяняюць на найбуйнейшых сусветных радовішчах.

Нагадаем, старт працам на гэтай пляцоўцы далі ў 2015 годзе. У цырымоніі закладкі капсулы на месцы будаўніцтва Нежынскага горна-ўзбагачальнага камбіната прыняў удзел і Кіраўнік дзяржавы. У будучыні тут плануюць выпускаць каля двух мільёнаў тон калію штогод. Інвестпраект прадугледжвае будаўніцтва горназдабыўнога комплексу, узбагачальнай фабрыкі, газатурбіннай электрастанцыі, а таксама пракладку чыгунак і аўтамагістраляў, узвядзенне жылля. Рэалізуе праект прадпрыемства "Слаўкалій".