У Палацы Незалежнасці гаварылі аб пачатку развіцця ў краіне біятэхналагічнай галіны

30 июля 2019

Яшчэ адна важная тэма сёння ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта. У Палацы Незалежнасці гаварылі пра харчовую бяспеку і пачатак развіцця ў краіне біятэхналагічнай галіны. У Беларусі ствараюць прадпрыемства заўтрашняга дня. Новы комплекс, які ўзводзяць у Пухавіцкім раёне, будзе перапрацоўваць 250 тысяч тон збожжа за год, у асноўным пшаніцу і трыцікале. І вырабляць незаменныя для сельскай гаспадаркі амінакіслоты і камбікорм. Галоўныя пытанні, якія абмеркавалі падчас нарады,  - ход рэалізацыі праекта, падрыхтоўка кадраў і рэалізацыя гатовай прадукцыі. Да 80 % плануюць прадаваць у Расію, Кітай, Украіну і краіны Еўрасаюза.