На Слуцкім камбінаце хлебапрадуктаў у некалькі разоў палепшылі якасць камбікорму

15 июня 2016

На Слуцкім камбінаце хлебапрадуктаў дзякуючы новай аўтаматызаванай лініі ў некалькі разоў палепшылі якасць камбікорму. За суткі выпускаюць 180 тон грануляванай сумесі. Новы цэх мае цэнтр кіравання, сучасныя лініі мікрадазіравання і гранулявання. На вытворчай кухні выключна машыны гатуюць карысны для жывёл прадукт, насычаны бялкамі, вітамінамі і мікраэлементамі. На змене - 6 чалавек, якія запускаюць лінію і сочаць за вытворчым працэсам.

За якасцю сыравіны, якая трапляе на прадпрыемства, і ўжо гатовай прадукцыі пільна сочаць у лабараторыях. У тым ліку правяраюць колер, пах і смак прадукцыі.