На поўначы Беларусі ідзе масавая ўборка гародніны адкрытага грунту

29 сентября 2021

На поўначы краіны ідзе масавая ўборка гародніны адкрытага грунту. Ужо ўбрана чвэрць плошчаў, занятых буракамі, морквай, цыбуляй, капустай. Ураджайнасць - 300 цэнтнераў з гектара. Гэта ніжэй у параўнанні з мінулым годам – паўплывала засушлівае лета. Самыя буйныя гароднінныя плантацыі ў Полацкім, Аршанскім і Віцебскім раёнах. У кааператыве "Альгоўскае" ўбіраць караняплоды дапамагаюць студэнты і навучэнцы.

60 кг таматаў з квадратнага метра

Нарыхтоўкай вітаміннай прадукцыі актыўна займаюцца і гаспадаркі, дзе вырошчваюць цяплічныя культуры. У гэтым сезоне ў "Рудакове" з квадратнага метра атрымалі па 60 кг таматаў. Першы ўраджай знялі ў красавіку. Плады збіраюць тры разы на тыдзень. Шчодры сезон прадоўжыцца да лістапада.

Пад шкляным дахам таксама вырошчваюць агуркі. Прадукцыя паступае ў гандлёвыя сеткі рэгіёна, частка ўраджаю прадаюць і на экспарт.