На поўнач Мінскай вобласці перакінута дадатковая сельгастэхніка

14 августа 2017

Каб своечасова і без страт сабраць ураджай, на поўнач Мінскай вобласці перакінута дадатковая сельгастэхніка. 65 збожжаўборачных камбайнаў і 40 аўтамабіляў для перавозкі збожжавых адправіліся ў раёны, дзе неабходная дадатковая дапамога. Так, у Нясвіжскім убрана каля 70-ці працэнтаў тэрыторыі збожжавых, і таму 15 камбайнаў рэгіён перадае Барысаўскаму раёну, дзе асвоена каля 45-ці працэнтаў плошчаў.

Валерый Злотнік, начальнік Мінскай абласной інспекцыі дзяржтэхнагляду:

"Аблвыканкамам прынята рашэнне па аказанні дапамогі паўночным раёнам у завяршэнні ўборкі збожжавых культур. У цэлым па вобласці мы ўбралі каля 60% збожжавых, але ёсць раёны, у якіх гэты працэнт ніжэйшы. Таму з паўднёвых раёнаў (Нясвіж, Клецк, Капыль, Слуцк) мы пераганяем камбайны ў паўночныя раёны для таго, каб даручэнне Прэзідэнта да 20-га завяршыць уборку збожжавых мы змаглі ў вобласці выканаць".

Сяргей Саленік, старшы камбайнер ААТ "Новае жыццё", Нясвіжскі раён:

"Сёлета ўраджай вельмі добры, даводзіцца працаваць з самай раніцы практычна да позняга вечара. Думаю, што будзе не менш працы. Калі на нашых плошчах больш за палову ўбрана, то там больш за палову прыйдзецца ўбіраць".

Паводле ацэнак спецыялістаў, на палях Мінскай вобласці ёсць 2 мільёны тон збожжа.