На сёння вага каравая складае мільён 540 тысяч тон збожжа

23 июля 2019
Ужо абмалочана  22 % плошчаў. Лідзіруе Брэсцкая вобласць - тут ужо сабрана больш за паўмільёна тон збожжа. За ёй ідзе Мінскі рэгіён - на яго рахунку 308 тысяч тон. На трэцім месцы  Гродзенская вобласць - 286 тысяч тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - 34,2 цэнтнера з гектара.