На сёння ў Мінскай вобласці ўбрана палова плошчаў цукровых буракоў

9 октября 2018

Дарэчы, на плячах механізатараў і іх трактароў "Беларус" гэтымі днямі і ўборка цукровых буракоў. На сёння ў Мінскай вобласці ўбрана палова плошчаў з гэтай культурай. Сярэдняя ўраджайнасць салодкіх каранёў - 430 цэнтнераў з гектара. А ў многіх гаспадарках Слуцкага раёна яна перавышае і 600.

З верасня па снежань амаль у кругласутачным рэжыме буракі з усёй краіны прымае Слуцкі цукровы камбінат. У найбуйнейшага беларускага прадпрыемства-перапрацоўшчыка з'явіўся новы цэх для мыцця буракоў. Такая мадэрнізацыя дазволіць выйсці на больш высокі ўзровень вытворчасці, а ў перспектыве палепшыць і якасць гатовай прадукцыі.

Таксама на заводзе ўсталявалі і новую лінію, дзе запакоўваюць бурачныя адходы у стрэч-плёнку. Так званы жом - гэта карысны корм для сельгасжывёл. Частка такой прадукцыі экспартуецца.