На сёння ў Беларусі сабрана 2 мільёны 311 тысяч тон новага ўраджаю

31 июля 2018

Лідзіруе па тэмпах і намалоце Брэсцкі рэгіён. Тут засвоена ўжо 70 працэнтаў плошчаў і намалочана амаль 700 тысяч тон збожжавых. Паўмільённы рубеж пераадолелі Гродзенская і Мінская вобласці. Аграрыі Гомельшчыны сабралі 217 тысяч тон хлеба. З-за добрага надвор'я актывізаваліся Віцебская і Магілёўская вобласці. За апошнія дні лічбы намалоту пайшлі ў рост. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне 28,8 цэнтнера з гектара.

Да ўборачнай далучыліся і беларускія вайскоўцы. Аграрыям дапамагаюць больш за сотню салдат. Яны працуюць у Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях.