На сёння па краіне намалочана 4 055 000 тон збожжа

5 августа 2016

Гарачыя дні зараз у беларускіх аграрыяў. Хлебаробы пераадолелі чарговую мяжу. На сёння па краіне намалочана 4 055 000 тон збожжа. І гэта ўраджай толькі з паловы засеяных плошчаў. Лідарам па намалоце з'яўляецца сталічны рэгіён. У засеках Мінскай вобласці - мільён сто тысяч тон. У наступныя дні ўсе шанцы стаць другім мільянерам ёсць у Брэсцкай вобласці. Па тэмпах уборкі лідзіруе Гомельскі рэгіён. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - 34,8 цэнтнера з гектара.