На Сахаліне сабралі першы ўраджай бульбы айчыннага сорта "Брыз"

17 октября 2016

Беларускія вучоныя-селекцыянеры асвойваюць самыя суровыя для земляробства рэгіёны Расіі. Гэтай восенню на Сахаліне сабралі першы ўраджай бульбы айчыннага сорта "Брыз". Эксперымент правялі спецыялісты з аграгарадка Самахвалавічы, якія першыя за 30 гадоў змаглі вырасціць там ураджай. Паводле слоў аграрыяў, у наступным годзе на Сахаліне з'явяцца і беларускія фруктовыя сады.

Вадзім Маханько, намеснік гендырэктара НПЦ па бульбаводстве і плодаагародніцтве НАН Беларусі: "Сахалінцы задаволены беларускай бульбай. Калі гаварыць пра плады, то зноў жа ў наступным годзе на Сахаліне будуць закладзены 2 беларускія сады. Менавіта нашы гатункі яблыні, а што самае галоўнае - унікальны гатунак грушы з такой беларускай назвай "Проста Марыя". Гатунак, я спадзяюся, атрымае вялікае распаўсюджванне ў нас і ў РФ".

Усяго ў рэестры НПЦ па бульбаводстве і плодаагародніцтве Акадэміі навук адной толькі бульбы больш за 40 гатункаў. Сёлета з'явіліся яшчэ два новыя.