На шляху свабоднай канкурэнцыі і адкрытага рынку ЕАЭС стаяць пратэкцыянізм асобных краін і заканадаўчыя бар'еры

10 ноября 2016

Пра гэта гаварылі сёння ў Гродне на міжнароднай канферэнцыі ЕЭК. Прадстаўнікі Еўразійскай калегіі па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні таксама адзначылі, што летась удалося дабіцца адмены 17 пастаноў урадаў, якія перашкаджаюць раўнапраўнаму гандлю на тэрыторыі ЕАЭС.

Уладзімір Калтовіч, Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі: "Груз нявырашаных праблем, на жаль, сёння дае дрэнны сігнал і ў сферы бізнесу, і, што горш за ўсё, у сферы грамадства. Паступова страчваецца вера ў інтэграцыю, таму што тыя абяцаныя дывідэнды ад эканамічнай інтэграцыі сёння не даюць ніякага практычнага выніку".

Нурлан Алдабергенаў, Міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК: "Неабходны правілы, правілы, пры якіх, дапусцім, прыехалі ў Расійскую Федэрацыю - ёсць правілы, і мы, напрыклад, вытворца беларускай прадукцыі свабодна можа сваю прадукцыю рэалізаваць. Каб не было чалавечага фактару, што асобны чыноўнік або ўладальнік гандлёвай сеткі ўстанаўліваў пэўныя правілы, а з тым, каб гэтыя правілы рэгулявалі ўзаемаадносіны. Гэта тычыцца гандлёвых сетак, аўтамабільнага транспарту, запасных частак, фармацэўтычнай прадукцыі".

Сярод запрошаных на канферэнцыі таксама прысутнічалі эксперты з Паўднёвай Карэі, Японіі і Аўстрыі. Па выніках падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж антыманапольнымі міністэрствамі Беларусі і Кыргызстана.