На прадпрыемстве "Гродна Азот" запушчаны сучасны цэх па вытворчасці азотнай кіслаты

6 марта 2019

Магутнасці вытворчасці складуць мільён дзвесце тысяч тон вадкіх угнаенняў за суткі. Гэта амаль удвая больш як на наяўнай вытворчасці. Інвестпраект дазволіў знізіць энергазатраты і значна паменшыць сабекошт прадукцыі. У міжсезонне прадукцыя будзе пастаўляцца на экспарт.

Сяргей Сілівонік, в. а. галоўнага інжынера ААТ "Гродна Азот": "Гэта дазваляе вытворчасці атрымаць гатовую прадукцыю са значна меншымі выдаткамі па сыравіне, па энерганосьбітах. Таксама стварае новыя рабочыя месцы, каля 70 рабочых месцаў ствараецца. Сабекошт выпуску адной тоны азотнай кіслаты зніжаецца прыкладна на 29 долараў, а вадкіх азотных угнаенняў, у прыватнасці КАС, зніжаецца прыкладна на 10 долараў за адну тону".

Таксама на "Гродна Азот" запланаваны маштабны інвестпраект па будаўніцтве новага азотнага комплексу. Фактычна - новага завода. Гэта створыць 600 новых рабочых месцаў і цалкам задаволіць патрэбнасць унутранага рынку ва ўгнаеннях.