На прадпрыемстве "Гомельшкло" ўвялі новую лінію па вытворчасці шкла з пакрыццём

12 ноября 2016

Энергазберагальнае і сонцаахоўнае. На прадпрыемстве "Гомель-шкло" ўвялі ў лад новую лінію па вытворчасці шкла з пакрыццём. Гэта дазволіць закрыць патрэбнасці Беларусі і павялічыць экспартны складальнік. Сярод экспарцёраў прадпрыемства - краіны ЕС, Прыбалтыкі і Украіна. Магутнасць новай лініі - восем мільёнаў квадратных метраў шкла за год. Завяршыць мадэрнізацыю плануецца ў сакавіку 2017 года. Найноўшыя тэхналогіі напярэдадні ацаніў і віцэ-прэм'ер краіны Анатоль Калінін.

Анатоль Калінін, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Трэба пашыраць маркетынгавую сетку, трэба зніжаць выдаткі па сабекошце прадукцыі, завяршыць мадэрнізацыю, і гэта будзе спрыяць больш упэўненым аб'ёмам пастаўкі на знешнія рынкі. Выконваючы галоўную задачу Кіраўніка дзяржавы, экспарт і яшчэ раз экспарт".

Таксама Анатоль Калінін уручыў мэру Гомеля пераходзячы вымпел пераможца ў намінацыі "Лепшы абласны горад Беларусі па санітарным стане і добраўпарадкаванні". Горад над Сожам стаў самым прыгожым па выніках 2015 года.