У краіне адкрыўся VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Адна з пляцовак для перамоў - прадпрыемства БелАЗ. Кіраўнікі, дзяржаўныя дзеячы, навукоўцы і эксперты з дзвюх краін у фармаце анлайн абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы і, у прыватнасці, у прамысловасці. Асаблівая ўвага і вытворцу найбуйнейшай кар'ернай тэхнікі. БелАЗ займае каля 30 % сусветнага рынку самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці... Экспартуе прадукцыю больш чым у 80 краін.
Адзначым, БелАЗ і Санкт-Пецярбургскі горны ўніверсітэт плануюць стварыць на базе ВНУ навукова-адукацыйны цэнтр горнабудаўнічага машынабудавання. А ў расійскім Кузбасе нядаўна адкрылі цэнтр тэхнічнага абслугоўвання БелАЗаў - адзін з самых буйных на прасторах СНД.
На прадпрыемстве БелАЗ абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва рэгіёнаў Беларусі і Расіі
28 сентября 2020













