На прадпрыемства "Нафтан" расійская нафта з павышанай колькасцю хлорарганічных злучэнняў не патрапіла

23 Красавіка 2019
Загрузка няякаснай сыравіны па трубаправодзе Унеча - Полацк была спыненая загадзя. Бракаваную нафту накіравалі ў рэзервуарны парк прадпрыемства "Полацктранснафта Дружба". Зараз, паводле папярэдніх ацэнак, у сістэме магістральных нафтаправодаў знаходзіцца больш за 400 000 тон няякаснай сыравіны. Пакуль флагман нафтаперапрацоўкі выкарыстоўвае запасы нафты, якія адпавядаюць Дзяржаўнаму стандарту. Тым не менш кантроль над якасцю сыравіны ўзмоцнены на ўсіх этапах вытворчасці.

Рыгор Пласцінін, галоўны інжынер ААТ "Нафтан": "Няякаснай нафты як такой у нас пакуль няма. Мы маем некаторыя запасы сваёй нафты, якія нам дазваляюць працаваць на якаснай сыравіне. Таксама гэтыя запасы ёсць у "Дружбы" трошкі. Таксама ўжо ёсць маршрутныя даручэнні, паводле якіх па паўночнай чыстай нітцы нам, магчыма, ужо заўтра павінна паступіць нафта, якой хопіць закрыць канец красавіка і пачатак мая, але без павелічэння перапрацоўкі".

Каб не дапусціць пападання нафты з перавышэннем хлорарганічных злучэнняў, "Нафтан" змушана знізіў аб'ёмы вытворчасці з 23 да 12,7 тыс. тон за суткі, гэта значыць, у два разы. Зараз беларускі бок праводзіць перамовы з кіраўніцтвам Транснафты. Абмяркоўваюцца меры адказнасці і наступных кампенсацый страт беларускага боку. А яны, паводле папярэдніх звестак, вялізныя - вылічаюцца сотнямі мільёнаў долараў. Белнафтахім сумесна з НПЗ і Гомельтранснафта "Дружба" распрацоўваюць пытанне выстаўлення прэтэнзій Транснафце, расійскім нафтавым кампаніям, а таксама спагнанню няўстойкі ў сувязі з неналежным выкананнем расійскім бокам сваіх абавязацельстваў.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя