На палях Мінскай вобласці працягваецца ўборка збожжавых

2 августа 2018

Убрана амаль палова плошчаў. Усяго намалочана крыху больш за 700 тысяч тон. Найбольшы ўклад у агульны каравай - на поўдні цэнтральнага рэгіёна.

На першае месца сёння выйшаў Слуцкі раён - там самы вялікі намалот: 80 тысяч тон. Следам ідуць хлебаробы з Нясвіжскага - у іх засеках крыху больш за 79 тысяч тон. Далей - Капыльскі раён. Тут аграрыі намалацілі 61 тысячу тон збожжа.

Самым ўраджайным па-ранейшаму застаецца Нясвіж - там збіраюць больш за 45 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў - Мінскі раён: каля 42 цэнтнераў. У Дзяржынскім - прыкладна 40 з паловай.