На Палессі - у аграгарадку Моталь - святкуюць "Дажынкі"

12 августа 2017

Тут жніво ўжо завяршылі і вырашылі адсвяткаваць яго традыцыйным кулінарным фэстам.

Гасцінны Моталь сёлета прымае міжнародны фэст кулінарнага майстэрства "Мотальскія прысмакі" 8-ы раз. Пра свята, прысвечанае традыцыям і рамёствам, слава за гэтыя гады разышлася далёка за межы краіны. Толькі гасцей, нягледзячы на гарачае надвор'е, прыехала больш як 7 тысяч.

На "смачным" фэсце сёлета ўпершыню прадстаўленыя кухні Літвы і Кітая. На цэнтральнай вуліцы Моталя, якая больш нагадвае рамесны гарадок, майстры дзеляцца сакрэтамі ткацтва, разьбярства па дрэве, ганчарства. У праграме двухдзённага свята - дэгустацыі, выставы, канцэрты.