Перспектывы развіцця касмічнай галіны абмяркуюць падчас анлайн-канферэнцыі

10 апреля 2018

Беларусь актыўна ўдзельнічае ў сусветным працэсе засваення касмічнай прасторы. Два дзеючыя спадарожнікі ўжо зрабілі "наш" космас прызнанай галіной эканомікі. Хуткасны спадарожнікавы Інтэрнэт, тэлефонная сувязь, тэлевяшчанне, збор інфармацыі аб стане навакольнага асяроддзя, прадухіленне і кантроль надзвычайных сітуацый. А сёлета наша краіна прыме Міжнародны кангрэс. Аб перспектывах развіцця касмічнай галіны сёння пойдзе размова на анлайн-канферэнцыі ў Белтэлерадыёкампаніі. Пачатак апоўдні. Пытанні задавайце ўжо зараз на tvr.by.