На новы ўзровень супрацоўніцтва Мінск выходзіць з Краснадарам

28 мая 2018

Адпаведнае пагадненне сёння падпісалі прадстаўнікі двух гарадоў. Беларуская сталіца зацікаўлена вопытам правядзення маштабных спартыўных мерапрыемстваў на прыкладзе расійскага горада. У сваю чаргу Краснадару патрэбны электробусы і перасовачныя медыцынскія пункты і лабараторыі.

У найбліжэйшы час спецыялісты двух гарадоў распрацуюць дарожную карту. На першым этапе пагадненне будзе дзейнічаць на працягу трох гадоў.