На тыдні Прэзідэнт падпісаў яшчэ адзін дакумент з ліберальнага пакета - Указ "Аб удасканаленні кантрольнай дзейнасці"

22 октября 2017

З новага года ў Беларусі кардынальна зменіцца кантроль у бізнес-асяроддзі. Галоўныя навацыі - сыход ад планавых праверак, а таксама штрафы для саміх кантралёраў. Прынцып такі - давер у абмен на адказнасць. Гэта было прамое даручэнне Прэзідэнта - змяніць пакаранне ў шэрагу выпадкаў на папярэджанне. У выніку прадпрымальнік атрымлівае больш свабоды, але пры гэтым павышаецца яго адказнасць. Указ стаў вынікам вялікай працы па скарачэнні залішніх патрабаванняў кантралёраў.

За апошнія 7 гадоў колькасць праверак паменшылася ў 5 разоў. Калі ў 2010 годзе іх было амаль 230 тысяч, то ў мінулым - каля 120. А за 9 месяцаў гэтага года - менш як 50 тысяч.

Як бачым, лаяльнасць з боку кантралёраў бізнес адчуў сёлета. І гэта лінія будзе працягнута. Аб працы кантралёраў па-новаму - наш карэспандэнт Святлана Лук’янюк спыталася ў начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржкантролю - Дануты Рыжыкавай (відэа). 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя