Ён уключае адразу некалькі сур'ёзных аб'ектаў. Адзін з іх - устаноўка вытворчасці элементарнай серы. Плануецца, што складаная канструкцыя пачне працаваць ужо ў наступным годзе. Дзякуючы сучаснай устаноўцы, экалогія ў рэгіёне значна палепшыцца. Але і гэта яшчэ не ўсё: сучасныя тэхналогіі таксама дазволяць атрымаць новы прадукт - грануляваную серу.
Прадоўжыць Марына Раманоўская. На тэрыторыі завода грандыёзнае будаўніцтва. Сотні спецыялістаў працуюць над узвядзеннем комплексу запаволенага каксавання. У будучыні ён дазволіць павялічыць глыбіню перапрацоўкі нафты з 75 да 90%. Комплекс уключае адразу некалькі аб'ектаў. Адзін з іх - устаноўка вытворчасці элементарнай серы.
Андрэй Прус, намеснік начальніка вытворчасці ААТ "Нафтан": "Нафтан" перапрацоўвае ўсю колькасць серавадароду. Для гэтага прызначана тры аб'екты. Але ў найбліжэйшай будучыні "Нафтан" будзе павялічваць колькасць нафты, якая перапрацоўваецца. І непазбежна з'явіцца дадатковая колькасць серавадароду".
Дзевяць тысяч тон за год - менавіта на столькі знізяцца выкіды дыяксіду серы ў навакольнае асяроддзе, дзякуючы новай устаноўцы. Лічба, паводле слоў спецыялістаў, не малая. Таксама новы будынак дазволіць прадухіліць і забруджванне грунтоў.
Працаваць складаная ўстаноўка будзе не толькі на паляпшэнне экалогіі ў рэгіёне. Сучасныя тэхналогіі дазволяць атрымліваць грануляваную серу. Прадукт экспартаарыентаваны. Ён мае адразу некалькі пераваг. Напрыклад, дзякуючы высокай трываласці, гранулы практычна не ствараюць пылу.
На новым тэхналагічным аб'екце прадпрыемства зможа ўтылізаваць каля шасці тысяч кубаметраў серавадароду за гадзіну. За суткі тут плануюць атрымліваць больш як 200 тон тэхнічнай серы.
Асноўныя будаўнічыя працы практычна завершаныя. Спецыялісты ўжо вывучылі асаблівасці і перавагі новай устаноўкі. Плануецца, што пачне працаваць яна ўжо на працягу года.













