На МТЗ некалькі хвілін таму завяршыліся перамовы з урадавай дэлегацыяй Татарстана

12 октября 2017

На МТЗ некалькі хвілін таму завяршыліся перамовы з урадавай дэлегацыяй Татарстана. Зборачную вытворчасць трактароў "Беларус" на расійскім рынку лакалізуюць да 80 працэнтаў. Для гэтага аб'яднаюцца два заводы - у Ялабузе і Чарапаўцы. Гэта дасць машынабудаўнікам роўныя выгады, у тым ліку пры атрыманні дзяржсубсідый.