На Капыльскім хлебазаводзе выпякаюць больш за паўсотню відаў прадукцыі

29 августа 2019
Навінкі ў кандытарскай справе! Больш за паўсотню відаў прадукцыі выпякаюць на Капыльскім хлебазаводзе - булачкі з начыннем, вітушкі, кексы. Прэм'ера сезона - цукровыя прысмакі. Стыльную ўпакоўку ласунку распрацавалі яшчэ ў маі, а ўжо сёння казінакі з семкамі, арахісам і разынкамі карыстаюцца добрым попытам. Акрамя таго, у топе пакупак - гарачы хлеб, які майстры выпякаюць у дзве змены, каб ён быў самым свежым.

За суткі на заводзе выпякаюць каля дзвюх тон хлебабулачнай прадукцыі Геаграфія паставак - Слуцкі, Барысаўскі і Мінскі раёны.