На кантролі Прэзідэнта: гарбарная галіна

22 января 2020
Ужо сёлета ў Беларусі можа запрацаваць праграма па дзяржзаказу  скураной сыравіны. Асноўная задача новаўвядзення - спрасціць работу нарыхтоўшчыкаў і перапрацоўшчыкаў скур. Сёння гэтыя два звяны аднаго ланцуга часам працуюць несінхронна. З-за гэтага ў гаспадарках і на мясакамбінатах складуюцца тоны сыравіны. Напрыклад, летась у Гродзенскай вобласці прыйшлося ўтылізаваць каля 4 тысяч скур.

Навесці жалезны парадак у гарбарнай галіне не раз даручаў Кіраўнік дзяржавы. Перапрацоўка скуры  - прыбытковы бізнес, які сёння не прыносіць краіне належных дывідэндаў. Чаму некалі паспяховая галіна  апошнімі гадамі ператварылася ў праблемную  і што ў найбліжэйшы час зменіцца ў рабоце Віцебскага футравага камбіната? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў чарговай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта" сёння пасля "Панарамы".