"На кантролі Прэзідэнта". Імпартазамяшчэнне

16 февраля 2020
Максімальна замяніць увазныя тавары аналагічнымі, але зробленымі ўнутры краіны - мэта любой дзяржавы. На 100 працэнтаў сысці ад імпарту, вядома, немагчыма. Ды і не трэба: пачынаць з нуля часта доўга і дорага. А вось прасоўвацца ў традыцыйных сферах - іншая справа. 

У Беларусі дзяржпраграма імпартазамяшчэння працуе ўжо шмат гадоў. У першую чаргу, да мінімуму давялі імпарт прадуктаў харчавання: сёння на стале свае хлеб, малако, масла, сыры. Больш за тое, гэтыя тавары прадаём у дзясяткі краін. Усяго за апошнія гады засвоена больш як тысяча таварных пазіцый: ад дэкаратыўнай касметыкі да металаканструкцый. Але ёсць яшчэ незанятыя нішы, а па сутнасці, дзіркі, праз якія з краіны выцякае валюта. Зарабляць, а не выдаткоўваць - асноўная пазіцыя Прэзідэнта ў пытаннях развіцця нацыянальнай эканомікі. Пра гэта - наступная серыя праекта "На кантролі Прэзідэнта".