На І Форуме рэгіёнаў дзвюх краін падпісаны пакет міжрэгіянальных пагадненняў

30 июля 2019

Якраз вядзенне бізнесу ў нашай краіне і рэалізацыю сумесных праектаў у гэтыя дні ў Мінску абмяркоўваюць дзелавыя колы Беларусі і Узбекістана. На І Форуме рэгіёнаў дзвюх краін падпісаны пакет міжрэгіянальных пагадненняў. Сёння дзень пленарных пасяджэнняў. Пакуль вынікі падводзяць без лічбаў, адзначаючы, што камерцыйныя кантракты ёсць і іх не меней за два дзясяткі. Парламентарыі, прадстаўнікі дзяржорганаў і кіраўнікі прадпрыемстваў  гаварылі падрабязна пра кожную галіну, прапаноўвалі новыя праекты для кааперацыі. У першую чаргу гэта машынабудаванне. Сумесная зборка трактароў, камунальнай і сельгастэхнікі, а таксама веласіпедаў. Якія сумесныя праекты заробяць ужо сёлета, ведае Святлана Лук’янюк.

Форум рэгіёнаў, дзе гавораць не пра стратэгіі і доўгатэрміновыя перспектывы, а пра пэўнае, што можа зарабіць ужо неўзабаве; дзе можна абмеркаваць пастаўкі тавараў, знайсці партнёраў, каб разам збіраць і прадаваць на азіяцкім рынку. 

Міжрэгіянальныя сувязі, інавацыі, ІТ, сельскагаспадарчая, прамысловая і харчовая кааперацыі. Пра гэта гаварылі парламентарыі, чыноўнікі і бізнесмены на форуме. Даклады выразныя, з пэўнымі прапановамі. Напрыклад, малочна-таварны комплекс. Гэта і ферма, і перапрацоўчае прадпрыемства. Праект ужо гатовы, пабудаваць плануюць за год. 

Машынабудаванне - тое, што даказвае: кааперацыя прыносіць добры вынік. Збіраем ужо трактары, летась амаль тысячу. Усе камплектуючыя трансмісіі, кабіны з Беларусі. Наша тэхніка вытрымлівае высокія тэмпературы, плюс 45. У планах - асвоіць і зборку сельгастэхнікі. 

Якраз гэта і аснова доўгатэрміновых кантактаў і паміж людзьмі, і паміж краінамі. AMKODOR-TASHKENT ужо восем гадоў прадае тэхніку ў Азіі. Два гады таму створана сумеснае прадпрыемства. Зараз пашыраюць лінейку, гатовыя прапанаваць і зернесушыльныя комплексы. 

Самай складанай для выхаду на рынак Узбекістана беларускі бок заве сертыфікацыю прадукцыі. Уся справа ў розных падыходах. Але дзяржстандарты дзвюх краін гатовыя зняць лішнія клопаты для дзелавой супольнасці. Да іх падлучаюцца і парламентарыі.

Сёння таксама гаварылі пра гарманізацыю заканадаўства дзвюх краін, бо ў зале прысутнічалі і парламентарыі. Каб палегчыць працу бізнесу, бо ён усё больш хоча пашыраць сваю прысутнасць на рынках Беларусі і Расіі. Сёння дамоўна-прававая база - гэта 60 міжнародных пагадненняў. І сёлета, і ў наступным годзе яна будзе значна павялічаная. Галоўнае для здымання бар'ераў у гандлі і прыцягненні інвестыцый - каб пачалі працаваць буйныя праекты.

Ужо зараз абмяркоўваюцца тэкстыльныя. Узбекістан - краіна бавоўны. Але праз некалькі гадоў плануе закрыць экспарт гэтай сыравіны. Аднак гатовыя з беларусамі адкрываць сумесныя прадпрыемствы, дзе нашы тэхналогіі, іх працоўныя рэсурсы і бавоўна. Прычым выпускаць не толькі тканіну, але і адзенне.

Разам будзем выпускаць і лекі. На форуме фармкампаніі падпісалі дамову аб супрацоўніцтве і стварэнні СВ. Праект унікальны тым, што на гэтай пляцоўцы ўвесь пералік беларускіх таблетак ад усіх прадпрыемстваў, якія зараз проста гандлююць на рынку Азіі. 

Не меней важныя для новай узаемнай эканомікі і новыя кадры. Нашы ВНУ і ССНУ падпісваюць пагадненні, адчыняюць дзверы для абітурыентаў. Кваліфікацыю павышаюць і спецыялісты розных сфер. 

Пакет міжрэгіянальных пагадненняў сёння стаў больш важкім. Гарады, абласныя цэнтры змацавалі жаданне працаваць подпісамі. Але вынікі пакуль падводзіць рана. 

Па выніках пленарнага пасяджэння Мінскі аўтамабільны завод падпісаў кантракт на пастаўку 80 адзінак тэхнікі. Стратэгічныя інстытуты даследаванняў дзвюх краін - мемарандум аб супрацоўніцтве. У Мінску пасля сустрэчы эксперты ўжо заявілі: Беларусь зможа падзяліцца сваім вопытам развіцця ІТ-сферы і скарыстацца транзітным патэнцыялам Узбекістана. 

Для нашага інстытута мемарандум з калегамі з Узбекістана - першы. Ён створаны толькі ў лютым. А вось фабрыка думкі з Ташкента з 20-гадовым вопытам працы гатовая дзяліцца вопытам. Але і нам ёсць што прапанаваць. 

Алег Макараў, дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў: "Мы з'яўляемся еўрапейскай дзяржавай, разумеем, што такое еўрапейскае мышленне і еўрапейская эканоміка. Акрамя таго, мы ўваходзім у шэраг рэгіянальных інтэграцыйных саюзаў, у якіх таксама зацікаўлены Узбекістан, - і ў плане эканамічнага супрацоўніцтва, і ў плане разумення палітычных працэсаў".

Увесь спектр двухбаковага супрацоўніцтва на гэтым тыдні працягнуць абмяркоўваць і бізнес на выставе тавараў, і парламентарыі, і палітыкі, і эканамісты дзвюх краін. Мінск чакае з візітам і прэзідэнта Узбекістана. Плануецца, што наша дарожная карта, у якой ужо 150 мерапрыемстваў, напоўніцца новымі праектамі.