На форуме ў Мінску бізнесмены прадстаўляюць найлепшы вопыт сваіх краін

15 сентября 2017

Сёння магчымасці індустрыяльнага парку Беларусь прэзентавала ўдзельнікам асамблеі Міжнароднага кангрэса прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Асаблівы прававы рэжым і падатковыя льготы прыцягнулі да праекта буйных міжнародных гульцоў. На форуме ў Мінску бізнесмены прадстаўляюць найлепшы вопыт сваіх краін. Дзелавыя саюзы з 30 дзяржаў таксама вызначаць стратэгію партнёрства бізнес-саюзаў, якая стане новым імпульсам для пашырэння эканамічных кантактаў і максімальнага скарачэння адміністрацыйных бар'ераў для супрацоўніцтва.