На "ЭКСПА-2020" у Дубаі прапанаваны ўвесь экспартны патэнцыял Беларусі

28 ноября 2021

COVID, лакдаўны, ізаляцыя. Людзям у такі няпросты час як ніколі патрэбныя жывыя зносіны. Чым сёння жывуць краіны і кантыненты, у гэтыя дні можна ўбачыць на сусветнай выставе "ЭКСПА". 

На форуме ў Дубаі прадстаўлены і ўвесь наш экспартны патэнцыял: ад IT-распрацовак да прадуктаў харчавання. У Беларусі на "ЭКСПА" не толькі свой павільён, але і вялікая дзелавая праграма.