На Брэст абрынуліся моцныя ліўні і град

12 июля 2018

Брэст сёння апынуўся ў вадзе. Моцныя ліўні і град абрынуліся на абласны цэнтр. За дзень выпала 54 міліметры ападкаў. Бачнасць на дарогах пагоршылася. Вадзіцелі не проста зніжалі хуткасць, але і спыняліся на абочынах. Ліўнёўкі не спраўляліся з такой колькасцю вады. Няпроста прыходзілася і пешаходам. Яны вымушаныя былі перамяшчацца па калена ў вадзе. 

Заўтра ў другой палове дня па захадзе Беларусі з-за навальніц аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Месцамі магчымыя моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. Днём у асобных раёнах краіны магчымы град.