На БНБК пачалі выпуск камбікармоў

10 августа 2020
Кіраўнік дзяржавы працягвае працаваць па графіку, сфарміраванаму загадзя. На днях наш Прэзідэнт анансаваў, што наведае Беларускую нацыянальную біятэхналагічную карпарацыю, маштаб якой Аляксандр Лукашэнка параўнаў з касмічнымі распрацоўкамі або атамнай станцыяй. І вось сёння, як і абяцаў, прыехаў паглядзець, як ідзе будаўніцтва комплексу заводаў. Гэты сумесны праект з Кітаем сапраўды ўнікальны для нашай краіны. 14 прадпрыемстваў будуць выпускаць камбікармы для ўсіх відаў сельскагаспадарчых жывёл, а таксама рыбы. Плюс асаблівая інавацыйная прадукцыя - кармавыя амінакіслоты і прэміксы. Аснова вытворчасці - збожжа. Агульная ж мэта БНБК - павялічыць выніковасць мяса-малочнай галіны, а значыць, і ў цэлым павысіць прыбытак аграпрамысловага комплексу. Чаму гэта космас для галіны? З падрабязнасцямі Ілона Красуцкая.

Гісторыя вялікай будоўлі


Сакавік 2019 года. На будпляцоўцы ў Пухавіцкім раёне закладзены першы падмурак аднаго з будучых аб'ектаў Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі. Праз паўтара года гэтае месца ператварылася ў найноўшы індустрыяльны кластар. Асабліва ўражвае зона зернеачышчальнага комплексу, дзе сыравіна з палёў будзе прымацца, апрацоўвацца, сушыцца і паступаць на захоўванне. 


Юрый Шылягін, галоўны інжынер - кіраўнік праекта ЗАТ "БНБК": "Не чакаючы запуску ўсёй вытворчасці амінакіслот, мы ўжо пачыналі выпускаць гатовую прадукцыю - камбікармы. Прымалі збожжа, пачалі зарабляць грошы. І працягнулі будаўніцтва, каб скончыць цалкам у 2021 годзе".

На першым прадпрыемстве запусцяць вытворчасць прэміксаў


З 14 заводаў БНБК пачынае працу першае прадпрыемства. Яго загрузяць ураджаем гэтага сезона. Дакладней, гэта пакуль своеасаблівы прамысловы тэст-драйв: трэба многае пераправерыць, упэўніцца ў якасці. У цэхах ужо зманціравана абсталяванне. Гэта будзе вытворчасць прэміксаў - дадаткаў у корм жывёл, багатых на карысныя мікраэлементы. 

Аляксандр Більдзюкевіч,  дырэктар біятэхналагічнай вытворчасці ЗАТ "БНБК": "Апошнія падрыхтоўкі мы вырабляем для таго, каб пачаць працэдуру запуску нашай першай сапраўднай інавацыйнай вытворчасці. На гэтым заводзе мы будзем выпускаць збалансаваны і высокаэфектыўны прэмікс для ўсіх відаў жывёл".

330 дзён на год бесперапыннай вытворчасці амінакіслот


Як і абяцаў, паглядзець, як ідзе вялікая будоўля, прыехаў Кіраўнік дзяржавы. Наогул, дзякуючы глыбокай перапрацоўцы збожжа можна атрымаць некалькі сотняў відаў прадукцыі як для АПК, так і, напрыклад, для лёгкай прамысловасці або медыцыны. Фармвытворчасць тут таксама запусцяць. А пакуль з найважнейшых задач БНБК - выпуск амінакіслот. Яны робяць збалансаванымі кармы для  жывёл. А значыць, будзе забяспечаны неабходны прырост і прыбаўкі. А ў выніку - канкурэнтная цана на мясныя прадукты. 

Данііл Урыцкі, дырэктар ЗАТ "БНБК": "Запуск вытворчасці плануецца ў першай палове наступнага года. Прадпрыемства будзе працаваць 330 дзён на год без перапынкаў".

Першыя кантракты і дамоўленасці


Адначасова з будаўніцтвам працуе і камерцыйны блок карпарацыі. Бо шматлікія кампаненты для вытворчасці камбікармоў або амінакіслот трэба закупляць загадзя. І ў той жа час складаць кантракты на пастаўку сваёй гатовай прадукцыі. А на яе ўжо знайшліся пакупнікі. Ёсць кантракт з Нарвегіяй, ідуць перамовы з Бельгіяй. 

Карыстаючыся нагодай, журналісты не маглі не спытаць Прэзідэнта, якія ўражанні ў яго пакінула біякарпарацыя. Здаецца, гэта больш, чым космас. 

А. Лукашэнка: Такой вытворчасцю валодаюць адзінкі краін

Нават самыя прагрэсіўныя тэхналогіі - нішто без спецыялістаў. Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя - гэта больш як тысяча новых рабочых месцаў. І добры заробак. Некаторыя спецыялісты атрымліваюць тут 5 000 рублёў. Стварэнне заводаў і лабараторый такой буйной структуры таксама паспрыяе развіццю Рудзенска, аднаго з гарадоў - спадарожнікаў сталіцы. А ў суседстве ў пасёлку Дружны пабудаваныя чатыры арэндныя дамы для будучых супрацоўнікаў БНБК. Кожны наступны год - гэта яшчэ плюс дзве новабудоўлі. Вось такія годныя ўмовы для працы, заробку і звычайнага жыцця. Увесь гэты інавацыйны космас усяго за 40 км ад Мінска.