На беларускую рэальную зарплату можна купіць больш, чым на рэальную зарплату ў іншых краінах СНД

23 июля 2018

Гэта вынікі даследавання экспертаў Вышэйшай школы эканомікі Расіі. Навукоўцы параўналі заробак, цэны, узровень інфляцыі і стабільнасць валюты ў краінах Садружнасці, ва Усходняй Еўропе, Кітаі і Бразіліі. Высветлілася, што пакупніцкая здольнасць нашай зарплаты па факце 1648 долараў ЗША. Тут трэба адразу растлумачыць. Столькі мы б выдаткавалі за спажывецкі кошык - набор штодзённых прадуктаў і паслуг - у Еўропе. Для параўнання ў Расіі гэтая лічба складае 1640 долараў.

Іван Радзівонаў, прафесар Вышэйшай школы эканомікі Расіі: "У Беларусі істотная частка базавых прадуктаў, якія ўваходзяць у набор мінімальны спажывецкі, - гэта прадукты мясцовай вытворчасці. І беларускія прадукты не дарагія. Хоць цана імпарту блізкая і падобная. Таму за кошт таго, што больш устойлівай была беларуская валюта, за кошт таго, што больш мудрая палітыка цэнаўтварэння, вось так вось атрымалася. Таму што ў нас у выніку імпартазамяшчэння якасць сыру знізіліся ўдвая, а цана вырасла больш, чым падзенне рубля да долара, амаль у 2,5 раза. Стала горш і даражэй".

Пасля Беларусі і Расіі ў спісе па пакупніцкай здольнасці рэальных зарплат Казахстан і Азербайджан. Значна ніжэйшыя пазіцыі ва Украіне. Ва Усходняй Еўропе ад нас адстаюць Балгарыя і Румынія.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя