На БелАЗе сёння прымалі бізнесменаў з Мазамбіка

17 января 2014

Беларуская аўтамабільная тэхніка іх цікавіць нараўне з азотнымі і калійнымі ўгнаеннямі. Прычым, калі гаварыць пра самазвалы, то, магчыма, на нашых вачах адраджаюцца старыя гандлёвыя сувязі. Справа ў тым, што ў савецкія часы БелАЗы актыўна пастаўлялі ў Паўднёвую Афрыку. Сёння ў Жодзіне бізнесменаў з Мазамбіка больш за ўсё ўразіў найбуйнейшы ў свеце самазвал грузападымальнасцю 450 тон.


Пасля БелАЗа - Мінскі аўтамабільны завод. Размова ішла пра магчымасць стварэння ў Мазамбіку сумеснай зборачнай вытворчасці.