На базе холдынга "Белрэсурсы" з'явіцца новы завод па сартаванні змешанага шклабою

21 марта 2019

У Беларусі павялічваюць аб'ёмы збору, сартавання і перапрацоўкі адходаў шкла. На базе холдынга "Белрэсурсы" з'явіцца новы завод па сартаванні змешанага шклабою. Ён размесціцца ў пасёлку Калядзічы - побач з прадпрыемствам, якое ўжо функцыянуе. Гэты ўчастак - адзіны ў сваім родзе ў Беларусі. Сыравіна паступае з усёй краіны - шклабой ператвараецца ў чыстыя фрагменты шкла, якія затым адпраўляюць на заводы па выпуску тары. Кожны месяц у Калодзішчах адгружаюць  7 тысяч тон прадукцыі.

Значную частку шклабою экспартуюць. Такая прадукцыя запатрабаваная ў нашых суседзяў - Расіі і Украіне. Другасная сыравіна эканамічна больш выгадная для выпуску шкляной тары.