Мядзельскі раён рыхтуецца да дажынак

15 августа 2019
Каб завяршыць уборку, аграрыям спатрэбіцца літаральна некалькі дзён. Зжаць засталося не больш за 2 тысячы гектараў, убрана 86 % плошчаў. А ў гаспадарцы «Занарачанскі" трэба апрацаваць апошнія 200 гектараў. Тут сёлета сярод збожжавых аддалі перавагу трыцікале. Культура дае добры ўраджай - 35 цэнтнераў з гектара.

Разам з уборачнай у Мядзельскім раёне ў разгары трэці ўкос траў. Ён будзе больш багатым з-за вялікай колькасці дажджоў. Першаму і  другому укосу тут не хапіла вільгаці,  у чэрвені не было дажджу.