МВФ: шанцы на хуткае аднаўленне эканомікі павялічыліся з пачаткам вакцынацыі

28 января 2021
З'яўленне вакцыны ад каранавіруса на сусветнай арэне значна палепшыла шанцы на скарэйшае аднаўленне эканомікі - заяўляе Міжнародны валютны фонд.  Арганізацыя назірае рост цэн на так званыя рызыкоўныя актывы, нягледзячы на нявызначанасць з-за пандэміі. 

Фабіа Наталучы, намеснік дырэктара Дэпартамента грашова-крэдытных сістэм і рынкаў капіталу МВФ: "Нераўнамернае размеркаванне вакцыны стварае рызыку асінхроннага аднаўлення. Такім чынам, ёсць сітуацыя са здароўем. Першым чынам яна павінна разглядацца як праблема бяспекі. У выпадку асінхроннага аднаўлення бедныя краіны могуць страціць доступ да рынку, фінансавы стан можа пагоршыцца. І тады мы сапраўды ўбачым рост беднасці, рост няроўнасці. Вось чаму так важна, каб мы разгледзелі гэтую  праблему на глабальным узроўні і каб вакцыны былі размеркаваныя па ўсім свеце справядліва і раўнамерна. Гэта прыярытэт нумар адзін". 

У сваёй справаздачы  МВФ падкрэсліў: урадам не варта адмаўляцца ад грашова-крэдытнай і фіскальнай падтрымкі сфер дзелавой актыўнасці. Такія меры дапамогуць паменшыць нявызначанасць і забяспечаць лепшыя ўмовы для  фінансавай стабільнасці.