МВФ прагназуе рост беларускай эканомікі

18 апреля 2018

Дыверсіфікацыя экспарту - адзін з найважнейшых складальнікаў эканамічнага развіцця краіны. Дарэчы, рост беларускай эканомікі прагназуе і МВФ. Свежыя звесткі апублікаваны ў новым аглядзе фонду. Эксперты разлічваюць, што ВУП нашай краіны сёлета вырасце амаль на 3 %, хоць раней, нагадаем, прагназавалі менш за 1. У наступным годзе рост эканомікі чакаюць на ўзроўні крыху меншым за 2,5 %. Прыкладна такія ж тэмпы захаваюцца ў сярэднетэрміновай перспектыве. Інфляцыя, паводле ацэнкі Міжнароднага валютнага фонду, да канца года складзе 6 %.