МВФ перагледзеў прагнозы росту ВУП

13 октября 2021

Згодна з прагнозамі МВФ, рост сусветнай эканомікі ў наступным годзе страціць 1 % у параўнанні з цяперашнім. Тлумачыцца гэта праблемамі з пастаўкамі ў багатых краінах, а таксама пагрозамі ў сферы аховы здароўя. Па ўсім свеце назіраецца рост цэнаў на шырокі спектр тавараў - ад медыкаментаў да аўтамабіляў. Гэта пагражае аднаўленню сусветнай эканомікі ад разбуральных для бізнесу і рабочых месцаў наступстваў пандэміі. Пагоршаны прагноз па ВУП для ЗША і Украіны, у нязначнай ступені для Кітая (на 0,1 %). Для Індыі ацэнка росту не змянілася. А вось па сітуацыі ў эканоміцы Беларусі прагноз значна палепшаны: сёлета чакаецца рост беларускага ВУП больш чым на 2 %.