Мурманская вобласць Расіі зацікаўлена ў набыццм новых кар'ерных самазвалаў БелАЗ

6 июня 2018

Пра гэта сёння ў Жодзіне заявілі прадстаўнікі расійскага рэгіёна. Там працуе каля сотні цяжкагрузных машын з Беларусі. Ёсць планы па аднаўленні прамысловага аўтапарку. Госці з Мурманска змаглі не толькі азнаёміцца з асаблівасцямі развіцця жодзінскага завода, але і правесці тэст-драйв самага вялікага ў свеце кар'ернага самазвала на 450 тон.

Дзмітрый Саснін, Міністр транспарту і дарожнай гаспадаркі Мурманскай вобласці Расіі: "Эмоцыя адна - гэта грандыёзная і вельмі вялікая машына, прызначаная для сур'ёзных спраў. Цікавасць цалкам прадметная. У нас у Мурманскай вобласці каля 200 адзінак тэхнікі БелАЗ працуе, бо ў нас спецыялізацыя - горназдабыўная прамысловасць. Менавіта планы наконт абнаўлення. Літаральна паўтара года таму мы набылі 35 аўтобусаў МАЗ, а зараз цікавасць да электробусаў праяўляем".

Сёння дэлегацыя Мурманскай вобласці наведае і такіх сталічных машынабудаўнікоў, як МТЗ, МАЗ і Белкамунмаш.