МТЗ распрацоўвае новыя мадэлі тэхнікі для лыжных трас і лядовых пляцовак

22 июня 2018

Арыгінальныя канструктарскія рашэнні на карысць масавага зімовага спорту. МТЗ распрацоўвае новыя мадэлі спецыяльнай тэхнікі для лыжных трас і лядовых пляцовак. Гэта пяць розных машын, у кожнай свая спецыфіка. Напрыклад, ратрак на гусенічным хаду зможа працаваць там, дзе цяжка нават трактару. А машыны для залівання лёду будуць абслугоўваць не толькі вялікія лядовыя арэны, але так званыя хакейныя каробкі ў любым горадзе.

Адзначым, першыя доследныя ўзоры найноўшай тэхнікі Мінскі трактарны завод прэзентуе ўжо гэтай восенню.