МТЗ пашырае лінейку энерганасычаных трактароў самага высокага цягавага класу

30 ноября 2018

МТЗ пашырае лінейку энерганасычаных трактароў самага высокага (восьмага) цягавага класу. У наступным годзе плануюць выпусціць агрэгат рэкорднай магутнасці - 500 конскіх сіл. Яго можна выкарыстоўваць на шырокіх сельскагаспадарчых угоддзях у Расіі, Казахстане, Паўднёва-Усходняй Азіі.

Сёння Мінскі трактарны завод перадаў 16 адзінак тэхнікі ў карыстанне "Гродна-Азоту". Першы за рулём новага трактара - поўны кавалер ордэнаў Працоўнай славы вопытны трактарыст Іван Сініцкі.

Трактары шостага цягавага класа працаваць будуць на палях сельгаспрадпрыемства ў Гродзенскай вобласці. У далейшым завод плануе пастаўляць такія ж мадэлі на расійскі рынак.