МТЗ карэктуе бізнес-планы пад патрэбнасці рынку

19 июня 2013

У Мінску сёння працягвала гучаць адна з самых актуальных тэм нашай прамысловасці, а менавіта праблема разгрузкі складоў. Пра тое, як МТЗ карэктуе бізнес-планы пад патрэбнасці рынку, сёння на трактарным заводзе дакладвалі Кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэю Кабякову. Прадпрыемства пераходзіць на выпуск энерганасычанай тэхнікі, якая найболей запатрабавана ў пакупнікоў па якасці. Да канца года чакаецца рост продажаў у краінах далёкага замежжа і СНД.


У гэтай сувязі Андрэй Кабякоў даручыў кіраўніцтву прадпрыемства дбайна вывучыць працу дылераў і гандлёвых дамоў, якія займаюцца продажам трактароў, і прыняць меры па нарошчванні паставак на рынак Расіі.