МТЗ выпрабоўвае самыя перспектыўныя машыны гэтага аграсезона

28 февраля 2018

Інавацыйная тэхніка, новыя мадэлі і пашырэнне экспарту. Мінскі трактарны завод выпрабоўвае самыя перспектыўныя машыны гэтага аграсезона бездарожжам і моцнымі маразамі. На палігоне МТЗ усе магчымасці трактароў сёння асабіста ацэньваюць дылеры прадпрыемства з краін СНД. Спецыялісты пераканаліся, як пры мінусавых тэмпературах працуе мадэль "Беларуса" з электрамеханічнай трансмісіяй, а таксама трактар з сістэмай дакладнага земляробства.

Сёння кожны пяты трактар, які выпускаюць на МТЗ, інавацыйны. Адзін з перспектыўных экспартных накірункаў - Куба. У гэтую лацінаамерыканскую краіну плануецца паставіць больш за 900 машын.