Мазырскі НПЗ выставіў рахунак Раснафце за красавіцкія страты

11 июня 2019

Урон з-за паставак бруднай сыравіны  завод ацаніў у 155 мільёнаў долараў. Галоўны аргумент беларускага боку - большую частку паставак у красавіку склала няякасная нафта, яе кошт перапрацоўшчык лічыць  нулявым. Завод разлічвае, што Раснафта верне пераплату, роўную 155  мільёнам,  у добраахвотным і дасудовым парадку з  улікам шматгадовага партнёрства кампаній. Ацэньвае ўрон і другі беларускі перапрацоўшчык - "Нафтан". Пакуль канкрэтныя сумы прадпрыемства не назвала. Сумесную работу па ацэнцы страт праводзяць і ўрады Беларусі і Расіі. У найбліжэйшы час чакаецца сустрэча кіраўніка канцэрна "Белнафтахім" і прадстаўнікоў Міністэрства энергетыкі Расіі  з удзелам спецыялістаў расійскіх і беларускіх арганізацый. Бакі абмяркуюць усе аспекты кампенсацый.