Сёлета ў Беларусі плануюць цалкам завяршыць абнаўленне двух заводаў - Мазырскага і "Нафтана". У Мазыры завяршаюць будаўніцтва новай пляцоўкі. Сёння прэм'ер-міністру распавялі аб праробленай рабоце і што яшчэ трэба на комплексе гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых астаткаў. Гэта самы маштабны праект у інвестыцыйным і вытворчым плане за ўсю гісторыю прадпрыемства. Гэта стратэгічны аб'ект. Ён з'яўляецца заводам у заводзе - у 35 гектараў. Ён дазволіць павялічыць глыбіню перапрацоўкі нафты да 90 %. У свеце такіх прадпрыемстваў не больш за чатыры, і Беларусь будзе ў гэтым элітным клубе.
Пусканаладжвальныя работы тут даручана завяршыць на працягу трох месяцаў. Новыя ўстаноўкі і абсталяванне павялічваюць і якасць перапрацоўкі, і асартымент, і аб'ёмы выпуску.
Мазырскі НПЗ павялічыў перапрацоўку нафты ў студзені-лютым
31 марта 2021













